Брестская областная организация Белорусского профсоюза банковских и финансовых работников

Брестская областная организация Белорусского профсоюза банковских и финансовых работников

+375 (162) 51-61-70
+375 (162) 93-72-74

У Столінскім ГДК сустрэлi ўдзельнікаў агульнарэспубліканскай акцыі «Разам з мастацтвам»

Акцыя прымеркавана да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецкiх захопнiкаў, Перамозе савецкага народа у Вялікай Айчыннай вайне. У рамках агульнарэспубліканскай акцыі «Разам з мастацтвам» адбылася канцэртная праграма. Госці арганізавалі дыялогавую пляцоўку. Калектыў цэнтра банкаўскіх паслуг №124 прыняў актыўны ўдзел у акцыі.

«Сёння асаблівае мерапрыемства на Столiнская зямлi, якое стане яркім момантам у правядзенні агульнай рэспубліканскай акцыі і паслужыць захаванню і папулярызацыі памяці і гістарычнай праўды аб подзвігу беларускага, савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, аддасць даніну памяці нашым ветэранам, героям Вялікай Перамогі», — сказаў  Аляксандр Ярашэвіч, старшыня Столінскага раённага Савета дэпутатаў. Ён адзначыў, што акцыя пачалася у мінулым годзе і праводзілася ва усіх кутках краіны.

Дырэктар Маладзёжнага тэатра эстрады Сяргей Мядзведзеў папрасіў моладзь не забываць пра усе страшныя падзеі, якія адбыліся у ваенны перыяд. «Чарга за вамі, вы будзеце наступным пакаленням несці памяць аб тым, як здабывалася гэта перамога і вызваленне маленькай утульнай краіны, у якой мы сёння жывем пад мірным небам», — звярнуўся Сяргей Мядзведзеў да моладзі.

У час агульнарэспубліканскай акцыі беларускія дзеячы культуры і мастацтва наведаюць больш за 33 дыялогавыя пляцоўкі па усёй краіне. Артысты, якія ужо заваявалі вядомасць і юныя артысты, будуць выконваць патрыятычныя кампазіцыі, дзяліцца апавяданнямі і успамінамі родных людзей аб подзвігу беларускага народа падчас акцыі «Нашы гісторыі пра Герояў вайны», а таксама вывучаць гісторыю вызвалення кожнага з наведваемых рэгіёнаў з дапамогай дыялогу з гледачом. Таксама будуць арганізаваны творчыя тэматычныя выставы малюнкаў, фатаграфій, пано, тэматычных фотазон, усталёвак, экспанатаў гістарычнага музея.