Брестская областная организация Белорусского профсоюза банковских и финансовых работников

Брестская областная организация Белорусского профсоюза банковских и финансовых работников

+375 (162) 51-61-70
+375 (162) 93-72-74

Карпаратыўную дыктоўку напісалі ў Брэсцкім абласным упраўленні Беларусбанка

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята, якое нагадвае нам пра тое, што мова — гэта не проста сродак зносін, а важны элемент культурнай ідэнтычнасці і спадчыны народа. Ён аб’ядноўвае пакаленні, нясе ў сабе дух народа і раскрывае яго самабытнасць.

Калектыў Брэсцкага абласнога ўпраўлення № 100 актыўна падтрымаў ініцыятыву Аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыі Беларусбанка ў правядзенні карпаратыўнай дыктоўкі на беларускай мове. Асноўная яго задача-фарміраванне патрыятычных якасцяў, умацаванне пачуцця любові да сваёй краіны і роднай мовы.

Праект прайшоў ва ўстановах банка 26 лютага ў рэжыме анлайн-трансляцыі. Праверыць узровень валодання роднай мовай мог кожны жадаючы.

Дзякуючы такім выдатным і вельмі важным праектам аб’ядноўваецца калектыў, фармуецца каманда, пазіцыянуецца падтрымка і ўзаемадапамога! Ну і, зразумела, падкрэсліваецца важнасць роднай мовы.